Віншуем з днём нараджэння артыста драмы Каваленку Дзмітрыя Міхайлавіча!
Дзмітрый Міхайлавіч працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 1 ліпеня 2013 года. За гэты час паказаў сябе цікавым, разнастайным выканаўцам шырокага творчага дыяпазону. Сярод вобразаў, створаных артыстам у апошнія сезоны, вылучаюцца: Эліа («Матылёк... Матылёк...» А.Нікалаі), Міларад («Доктар філасофіі» Б.Нушыча), Нікаля («Самая жаданая» С.Гіргеля), Феніса («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі), Сымон («Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа), Філіп Дэбні («Перабор» Х.Бергера), Ваўкалак («Ваўкалак» паводле Я.Баршчэўскага), Джон Трэчмэн («Каханне і падаткі» па п’есе Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі»), Дзмітрый Сяргеевіч («Метро» А.Савухі), Прынц («Папялушка» Т.Габэ паводле Ш.Пэро), Джэк Купер, Гартэнзіа («Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта С. і Б.Співак), Пёс («Пёс Белага вострава» А.Дударава), Рыкарда («Шлюб па-італьянску» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана»), Іхараў («Вытанчапны падман» па п'есе М.Гогаля «Гульцы»).
Жадаем Дзмітрыю Міхайлавічу добрай творчай перспектывы, новых яскравых роляў на коласаўскай сцэне, жыццёвага аптымізму, асабістага шчасця!