Дзмітрый Міхайлавіч працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 1 ліпеня 2013 года. За гэты час паказаў сябе цікавым, разнастайным выканаўцам шырокага творчага дыяпазону. Жадаем Дзмітрыю Міхайлавічу добрай творчай перспектывы, новых яскравых роляў на коласаўскай сцэне, жыццёвага аптымізму, асабістага шчасця!